навіныафішамр3абмеркавалавабалбаталкаконкурсгасцеўняспасылкі
відэакампакт-дыскіфотаздымкіCD in USAкірмашпаслугірэкляма кошык мапа сувязь мы help
 
Навіны сайту
18.03.2005 - Больш за 20 новых МР3 N.R.M.

27.02.2005 - Нарэшце пасьля працяглага перапынку мы пачынаем працаваць. Новыя супрацоўнікі, новыя ідэі... Шмат прыемных сюрпрызаў! Новыя акцыі! У се гэта чакае вас. Хутка запрацуюць усе рубрыкі, чакайце!

13.08.2004 - МР3 гурта "Zet"

13.06.2004 - Новыя МР3 гурта "Пульс Вокруг"

08.06.2004 - Наш сайт "Слыхавы апарат" адпраўляецца на адпачынак, таму некаторыя рубрыкі не будуць своечасова аднаўляцца. Сустрэнімся ў верасьні, абяцаем шмат цікавага.

03.05.2004 - Новыя фотаздымкі з дня нараджэньня групы "Все CRAZY"

01.05.2004 - Больш за 40 фотаздымкаў з фэста "Генералы айчыннага року"

01.05.2004 - Зьявілася новае мр3 - "Indigo" - "3 Сонцы"

02.04.2004 - Зьявіўся новы разьдзел "CD in USA". Зараз дыскі з беларускай музыкай можна замовіць праз гэтую рубрыку за межамі Беларусі.

02.03.2004 - Па тэхнічных прычынах амаль тыдзень не аднаўляўся сайт. Зараз памылкі выпраўлены, чакайце на буйное аднаўленьне.

19.02.2004 - Шаноўнае спадарства, пры замове дыскаў у нашай краме пакідайце нумар тэлефону, па якому з вамі магчыма зьвязацца.

08.02.2004 - Зьявілася больш за 15 новых МР3

26.01.2004 - Пачала працу рубрыка "Фотаздымкі".

11.01.2004 - Пачала працу рубрыка прыватных аб'яў "Кірмаш".

24.11.2003 - Запрацавала рубрыка: "МР3"

05.11.2003 - Запрацавалі рубрыкі: "Конкурс" і "Рэкляма"

26.10.2003 - Нам патрабуюцца журналісты (не абавязкова прафэсійныя). Зьвяртайцеся 8-029-6880795 альбо info@slyhap.com

05.10.2003 - Маладым музыкам (і ня толькі маладым)! Жадаеце заявіць пра сябе на старонках “Слыхавога апарату”? Тэлэфануйце: Алёна 8-029-6894048 альбо Людзміла 8-029-7029199. Наша пошта info@slyhap.com

28.09.2003 - Запрацавалі рубрыкі "Спасылкі", "Афіша", "Паслугі", "Мапа"
• Дзень Адчыненых Дзвярэй
[29.03.2005, Тася А.]
Дзесьці ў далёкім 65-м вераснёўскім днём ці хутчэй увечары ў Лос-Анжэлесе на свет з’явілася, нарадзілася, утварылася з ідэй, нот і гармоніі юнае стварэнне, якому прадбачыўся нялёгкі шлях скарэння свету. Стварэнне гадавалася і песцілася чатырма таленавітымі музыкантамі на чале з несмяротным Джымам Морысанам, а імя гэтай геніяльнай з’яве было The Doors. Распавясці шмат пра Doors – значыць не сказаць нічога, гэта не падпаркоўваецца словам «слава», «поспех», «вядомасць», гэта нешта большае, гэта з'ява, якая перакуліла не адзін лёс і закранула не адну душу, гэта эпоха, феномен.

Прыкладна праз гадоў гэтак 35 на схіле дзвух тысячагоддзяў са значнай кардонкі дзядзі-меламана з безліч колькасцю старых, зацёртых касэт я выўжываю такую ж як і іншыя касэту, і на пажаўцелым квадраце налепкі для меня адкрываецца слова Doors. Наўрад ці тады мяне захапілі рытмы дорзаўскага рок-н-ролла, як раз памятаю наадварот свою асабіста адмоўную рэакцыю на нязвычныя майму падлеткаваму, выхаванаму 90-ымі, вуху мелодыі. Слова на пажаўцелай налепке заставалася для мяне нямым яшчэ з год. Узгадваю той дзень, калі з колонак майго Sharp’а, пранікая да глыбіні, данёсся неперадаваемы Морысанаўскі вакал “The crystal ship”, затым запальны “Light my fire”, непераймальны і меланхалічны “End of the night”, філасоўская “Yes the river knows”, чаго толькі варты “Riders on the storm” альбо “When the music’s over”, а “Queen of the highway”! Напэўна менавіта тады для меня адчыніліся Дзверы...

…12 сакавіка клуб «Графіці» наш час – вечарына ў стылі Doors ці як пазначана ў афішах «Land Ho!Рarty», прысвечанае творчасці ўсё тых жа небезвядомых і несмяротных. Атмасфэра згуртаванасці, скучкаванасці, думак аб пошуке месца і магчымасці не наступіць каму-небудзь на яго танцавальную канечнасць і канешне ж лёгкае павяванне 60-х, што не пакідае ні на хвіліну. Першымі магчымасць пагрузіць прагнучы натоўп у рытмы рок-н-ролла і блюза атрымала менская банда Валерыя Песляка Consul Band - праэкт сыграны, зладжаны, з якасна-гарманічным гучаннем. Нягледзячы на зусім не многачакаемыя дорзаўскія каверы, а каверы The Beatles (“Back in USSR”, ‘Help!” і “Drive my car”) і Santana, музыка дасягнула сваіх слухачоў, і ужо з першых мелодый у зале магчыма было пачуць моцную галасавую і танцавальную подтрымку.
Доўгачаканым аказаўся “Riders on the storm” - блізкі да арыгіналу, так жа далікатна-джазава і амаль так жа чаруючы-медыятыўна. Скончыўся выступ блюзавым, больш характэрным для гурта, Хендрыксаўскім “Red house”. Валеры прадставіў астатніх удзельнікаў праэкту, і пасля “In the sunshine of my love” – Cream Consul Band пакінулі сцэну. Традыцыйны перапынак. Наладка інструмантаў. І на сцэне - жодзінскі панк-гурт “Nothing to lose” (Нечего терять) з моцным вакалам і неблагім драйвовым гукам. Гурт малады, але перспектыўны. Парадавалі “Back door man”, “Been down so long”, “Peace frog”, “Maggi McGill”, ‘Hello I love you” (адзін з лепшых кавераў вечара), “Love Me Two Times” і запомніліся сваімі даволі годнымі песнямі, асабліва той са словамі пра «нечего терять», вось запомнілася ж, значыць нешта ў гэтым ёсць.
На жаль, што яшчэ не паспеўшы прыйсці ў сябе пасля перапынку і не наладзіўшы свае слухавыя магчымасці, публіка не ацаніла належным чынам выкананне Жэням Введзенскім («Лояльный муравей») кавера Doors “Yes the river knows”, а выкананне было добрым, з такой жа морысанаўскай філасофіяй і гармоніяй. Лояльный муравей як заўсёды на узроўне: якасна, з прафесіяналізмам і душой. Дорзаўскі “Strange days ” у працяг атмасфэры, «Лояльный» «Сад», і заля выбухнула пад “People are strange” – вельмі нават вельмі, адначасова па-морысанаўскі запальна-меладычна і па-введзенскі харызматычна.
На другое – асабістыя “Наши реки” і “Пять минут”, на трецяе – “Blue sunday” , “Queen of the highway” і “Tell all the people”, а…на дысерт…сапраўднае смачнае і з перчыкам “Light my fire” – на месцы застаўся толькі бубнач, публіка сарваная і пастаўленая на свае дзве, нарэшце адчула іх прызначэнне, таньчыла, выкрыквая: “Come on baby, light my fire”! Пасля такога бурлівага і небезпаспяховага выступу «Мураўёў» крыху прайгравалі Нагуаль, але нягледзячы на адсутнасць мінімум дзвух удзельнікаў гурта і, як было заўважана раней, яскравы выступ «Лояльного муравья», вузкія рамкі графавай сцэны і тым больш залы, здолелі ўсё ж паказаць усю шматграннасць сваёй музыкі – выконвалі песні з новай плыткі і сыгралі Doors «два-ў-адным»: “Indian summer” і “Not to touch the earth”, які стаў самым незвычайным (павольны пераход адной мелодыі ў другую) і «апрацаваным» каверам, настолькі ўпісваўся ён у нагуалеўскую самабытнасць і аранжыроўку – адзін з лепшых выступаў вечара.
Яшчэ вельмі доўга пасля людзі, што разыходзіліся, пранікнуўшы ў вар'яцкі-прыгожую, вольную і асаблівую эпоху 60-х, з зіхацінкамі ў вачах напявалі нешта паэтычна-гукавае, джым-морысанаўскае…

…У 1972 годзе настаў дзень, які стаў самым трагічным момантам гурта, але не скончыў яго існаванне. Doors прайшлі 8 гадоў даўжынёй у 8 студыйных альбомаў, пачынаючы ад маладога невядомага бэнда да з’яўлення культа і масавасці, стаўшы міфам і легендай, адчыняя ўсё новыя і новыя Дзверы на шляху часу. Магчыма падзяляць гісторыю гурта на адрэзкі: «да» і «пасля», спрабаваць аддзяліць яе вакаліста ад астатніх удзельнікаў, спрачацца аб спробах адраджэння і даказваць культавы характар гурта, але гэта ўсё гісторыя і няхай ёй займаюцца гісторыкі, а галоўнае ў музыцы – Музыка, якая кажа сама за сябе…

Тася А.
Спецыяльна для «Слыхавога апарату»



Кароткія навіны


У мiнскi ПОСТ-РОК гурт неабходны музыканты: скрыпка, клявiшы i бас. www.mogwhy.narod.ru, E-mail: mogwhy@mail.ru
 


Сайт гурта "Крамбамбуля" па тэхнічных прычынах зьмяніў адрас. Новы адрас тут 


Рэкляма на нашых старонках info@slyhap.com 
.
Апытанка
Як вы ставіціся да пачатку працы "Слыхавога апарата"?
Станоўча, малайцы!
Ніяк, мне усё роўна!
Не падабаецца мне ўсе гэта!


Вынікі!
Poll ID 8 does not exist.Poll ID 5 does not exist.Poll ID 6 does not exist.
.

© 2002-2003 Беларускі музычны партал "Слыхавы апарат"
Design by slyhap.com;   Programming by Камягін Вiктар;   Сувязь: info@slyhap.com;
Пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на www.slyhap.com абавязкова.
Увага! Матэрыялы з рубрыкі "Навіны" з паведамленьнем "эксклюзіў" належаць парталу "Слыхавы Апарат",
выкарыстоўваць іх (іншымі інтернэт рэрурсамі і друкаванымі выданьнямі) дазваляецца толькі з нашага дазволу.