навіныафішамр3абмеркавалавабалбаталкаконкурсгасцеўняспасылкі
відэакампакт-дыскіфотаздымкіCD in USAкірмашпаслугірэкляма кошык мапа сувязь мы help
 
Навіны сайту
18.03.2005 - Больш за 20 новых МР3 N.R.M.

27.02.2005 - Нарэшце пасьля працяглага перапынку мы пачынаем працаваць. Новыя супрацоўнікі, новыя ідэі... Шмат прыемных сюрпрызаў! Новыя акцыі! У се гэта чакае вас. Хутка запрацуюць усе рубрыкі, чакайце!

13.08.2004 - МР3 гурта "Zet"

13.06.2004 - Новыя МР3 гурта "Пульс Вокруг"

08.06.2004 - Наш сайт "Слыхавы апарат" адпраўляецца на адпачынак, таму некаторыя рубрыкі не будуць своечасова аднаўляцца. Сустрэнімся ў верасьні, абяцаем шмат цікавага.

03.05.2004 - Новыя фотаздымкі з дня нараджэньня групы "Все CRAZY"

01.05.2004 - Больш за 40 фотаздымкаў з фэста "Генералы айчыннага року"

01.05.2004 - Зьявілася новае мр3 - "Indigo" - "3 Сонцы"

02.04.2004 - Зьявіўся новы разьдзел "CD in USA". Зараз дыскі з беларускай музыкай можна замовіць праз гэтую рубрыку за межамі Беларусі.

02.03.2004 - Па тэхнічных прычынах амаль тыдзень не аднаўляўся сайт. Зараз памылкі выпраўлены, чакайце на буйное аднаўленьне.

19.02.2004 - Шаноўнае спадарства, пры замове дыскаў у нашай краме пакідайце нумар тэлефону, па якому з вамі магчыма зьвязацца.

08.02.2004 - Зьявілася больш за 15 новых МР3

26.01.2004 - Пачала працу рубрыка "Фотаздымкі".

11.01.2004 - Пачала працу рубрыка прыватных аб'яў "Кірмаш".

24.11.2003 - Запрацавала рубрыка: "МР3"

05.11.2003 - Запрацавалі рубрыкі: "Конкурс" і "Рэкляма"

26.10.2003 - Нам патрабуюцца журналісты (не абавязкова прафэсійныя). Зьвяртайцеся 8-029-6880795 альбо info@slyhap.com

05.10.2003 - Маладым музыкам (і ня толькі маладым)! Жадаеце заявіць пра сябе на старонках “Слыхавога апарату”? Тэлэфануйце: Алёна 8-029-6894048 альбо Людзміла 8-029-7029199. Наша пошта info@slyhap.com

28.09.2003 - Запрацавалі рубрыкі "Спасылкі", "Афіша", "Паслугі", "Мапа"
• Лявон Вольскі ў ЗША. Фотарэпартаж. Частка другая.
[18.03.2005, slyhap.com]
З посьпехам прайшоў першы канцэрт Лявона Вольскага ў ЗША 15 сакавіка. Уласныя ўражаньні беларускага музыкі ад сустрэчы з эмігрантамі, а таксама апошнія фотаздымкі чытайце і глядзіце ніжей.

“Сёньня з раніцы прывезьлі нарэшце другую валізку (багаж). Тым часам народ, які добра адпачыў учора на канцэрце, працягваў адпачываць і пасьля акцыі. Частка людзей пайшла ў мясцовую ірляндзка-беларускую (я ня верыў, пакуль не патрапіў) забягалаўку Anglers Rest. Там пад беларускую музыку (рок і супольныя праекты) ўсе актыўна падымалі бар, фатаграфаваліся, карацей, мелі нармальныя чалавечыя зносіны. Другая частка публікі адпачывала ў гатэлі, там дзе і праходзіў канцэрт. Неаднаразова туды прыяжджала паліцыя, каб утаймаваць гасьцей соннага курортнага мястэчка. Тым болей, што гэтыя госьцікі дазвалялі сабе нетыповыя паводзіны - напрыклад, праз балькон залазілі у люкс-нумар і там спалі ці бралі душ. Напалілі па ўсім гатэлі і бегалі па пляжы (пасьля гадзіны ночы ў Дэлавэры на пляжы забаронена знаходзіцца), зьбіраючы дохлых скатаў.

Што тычыць канцэрту - прыезд гледачоў-слухачоў выглядаў для вока нармальнага беларуса вельмі кранальна: усе, не згаворваючыся, вывесілі праз вокны бел-чырвона-белыя сьцягі. Народ, лішне казаць, быў падрыхтаваны, добра ведаў рэпэртуар, падпяваў і актыўна ўдзельнічаў у канцэрце. Арганізатары правялі пару аўкцыёнаў, дзе дзіка дорага разыгралі дзьве бутэлькі крамбамбулі.

На канцэрт зьехаліся маладыя беларусы з усяе Амэрыкі. Іх, насамрэч, вельмі й вельмі шмат у Штатах. І яны ўсе разьяднаныя, бо няма ніякіх беларусках акцыяў (ну, прынамсі, цікавых для моладзі), на якіх можна было б сабрацца, патусавацца, выпіць, паразмаўляць. Зрэшты, прысутнічалі людзі й іншых нацыянальнасьцяў. Мэксыканцы, амэрыканцы, якіх невядома якім ветрам занесла на канцэрт, таксама потым дзякавалі і выказвалі сваё захапленьне.

Наперадзе Агаё (Кліўленд). Давядзецца ехаць 12 гадзінаў. Потым - Нью Джэрсы і Нью-Ёрк. І, калі атрымаецца, 1-га красавіка - Вашынгтон, але здаецца, што не атрымаецца, бо там занадта крута - канцэрт ва ўнівэрсытэце для амэрыканскіх студэнтаў. Неўзабаве высьветліцца”.

Лявон Вольскі
16.03.2005.















































"Слыхавы апарат"



Кароткія навіны


У мiнскi ПОСТ-РОК гурт неабходны музыканты: скрыпка, клявiшы i бас. www.mogwhy.narod.ru, E-mail: mogwhy@mail.ru
 


Сайт гурта "Крамбамбуля" па тэхнічных прычынах зьмяніў адрас. Новы адрас тут 


Рэкляма на нашых старонках info@slyhap.com 
.
Апытанка
Як вы ставіціся да пачатку працы "Слыхавога апарата"?
Станоўча, малайцы!
Ніяк, мне усё роўна!
Не падабаецца мне ўсе гэта!


Вынікі!
Poll ID 8 does not exist.Poll ID 5 does not exist.Poll ID 6 does not exist.
.

© 2002-2003 Беларускі музычны партал "Слыхавы апарат"
Design by slyhap.com;   Programming by Камягін Вiктар;   Сувязь: info@slyhap.com;
Пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на www.slyhap.com абавязкова.
Увага! Матэрыялы з рубрыкі "Навіны" з паведамленьнем "эксклюзіў" належаць парталу "Слыхавы Апарат",
выкарыстоўваць іх (іншымі інтернэт рэрурсамі і друкаванымі выданьнямі) дазваляецца толькі з нашага дазволу.