 |
| Навіны сайту |
18.03.2005 - Больш за 20 новых МР3 N.R.M.
27.02.2005 - Нарэшце пасьля працяглага перапынку мы пачынаем працаваць. Новыя супрацоўнікі, новыя ідэі... Шмат прыемных сюрпрызаў! Новыя акцыі! У се гэта чакае вас. Хутка запрацуюць усе рубрыкі, чакайце!
13.08.2004 - МР3 гурта "Zet"
13.06.2004 - Новыя МР3 гурта "Пульс Вокруг"
08.06.2004 - Наш сайт "Слыхавы апарат" адпраўляецца на адпачынак, таму некаторыя рубрыкі не будуць своечасова аднаўляцца. Сустрэнімся ў верасьні, абяцаем шмат цікавага.
03.05.2004 - Новыя фотаздымкі з дня нараджэньня групы "Все CRAZY"
01.05.2004 - Больш за 40 фотаздымкаў з фэста "Генералы айчыннага року"
01.05.2004 - Зьявілася новае мр3 - "Indigo" - "3 Сонцы"
02.04.2004 - Зьявіўся новы разьдзел "CD in USA". Зараз дыскі з беларускай музыкай можна замовіць праз гэтую рубрыку за межамі Беларусі.
02.03.2004 - Па тэхнічных прычынах амаль тыдзень не аднаўляўся сайт. Зараз памылкі выпраўлены, чакайце на буйное аднаўленьне.
19.02.2004 - Шаноўнае спадарства, пры замове дыскаў у нашай краме пакідайце нумар тэлефону, па якому з вамі магчыма зьвязацца.
08.02.2004 - Зьявілася больш за 15 новых МР3
26.01.2004 - Пачала працу рубрыка "Фотаздымкі".
11.01.2004 - Пачала працу рубрыка прыватных аб'яў "Кірмаш".
24.11.2003 - Запрацавала рубрыка: "МР3"
05.11.2003 - Запрацавалі рубрыкі: "Конкурс" і "Рэкляма"
26.10.2003 - Нам патрабуюцца журналісты (не абавязкова прафэсійныя). Зьвяртайцеся 8-029-6880795 альбо info@slyhap.com
05.10.2003 - Маладым музыкам (і ня толькі маладым)! Жадаеце заявіць пра сябе на старонках “Слыхавога апарату”? Тэлэфануйце: Алёна 8-029-6894048 альбо Людзміла 8-029-7029199. Наша пошта info@slyhap.com
28.09.2003 - Запрацавалі рубрыкі "Спасылкі", "Афіша", "Паслугі", "Мапа"
|
 |
|
 |
• І ЯШЧЭ РАЗ ПРА ТОЕ Ж САМАЕ...
[14.03.2005, Алена]
Найчасьцей беларус росту
невялікага, сярэдняга, крыху пахілага складу.
Калі глядзіш на яго, то здаецца, што на сваіх
сагнутых плячох нясе ён увесь цяжар свайго
мінулага і сучаснага жыцьця.
У. М. Ігнатоўскі
Шчыра кажучы, нічога на конт таго, пра што
павядзецца гаворка надалей, пісаць увогуле не
хацелася. Колькі можна перажоўваць,
перашароўваць адну і тую ж тэму? Калі б гэта яшчэ
й нейкую карысьць прыносіла. А то отрымліваецца
ці то нікому не патрэбнае пэцканьне бумагі, ці то
чарговае забруджваньне сеціва (што ў гэтым
выпадку і адбылося). Але... Прабачце, набалела. На
скрайні выпадак, вы заўсёды можаце проста
зачыніць вакно - як ніяк, у нас свабода думкі й
свабода выбару:)
Тое, што беларусы выміраюць як нацыя - гэта і безь
мяне зразумела. У нас няма мовы, дэградыруе
культура. Але чаму?! Чаму ў гэтым прыгожым і такім
ветлым краі адбываюцца мне, напрыклад, зусім не
зразумелыя рэчы?! Чаму атрымалася ў Грузіі,
Украіны, а нас усё далей і глыбей зацягвае ў
дрыгву і бруд, нашымі ўласнымі (падкрэсьліваю!)
рукамі і створанымі. Калі яшчэ некаторы час таму
Беларусь нагадвала мне запаведнік ў цэнтры
Эўропы, куды не ступала нага нармальнага прэ...
(чакайце, тут піііііііііііп, а то яшчэ засудзяць),
дык зараз родны край больш падобны да закрытае
суполкі садыстаў і мазахістаў, якія цягам
некалькіх год на столькі звыкліся з пакутамі й
болем, што проста перасталі іх заўважаць! І, як
заўсёды і да ўсяго, прыстасаваліся. Здаецца мне
таксама, што, па законах жанру, пачалі гэтыя
зьдзекі нават прыносіць ім кайф і асалоду. Іншым
чынам я склаўшуюся сытуацыю патлумачыць не магу,
таму што асабова ў мяне, напрыклад, сузіраньне
цяперашняе беларускае сімволікі нічога акрамя
сораму не выклікае. Але чакайце! Занесла! Не пра
палітыку зараз гаворка! Хаця, як
прадэманстравалі апошнія падзеі, палітыка і
культура ў нас - рэчы непадзельныя.
Беларуская музычная культура. Прыгожа гучыць.
Зусім добра было б, калі б яна яшчэ й існавала. Ня
ў думках нешматлікіх "залучаных", а ў
рэальным жыцьці. Не, з'ява гэтая, канешне ж,
прысутнічае. Вунь, б'ецца нешта малое і худое,
больш падобнае да іншапланецян з "Сакрэтных
матэрыялаў". А на шыі гэтага дыстрафічнага
стварэньня ўсё мацней змыкаюцца рукі розных
міністэрстваў. За гэтым працэсам моўчкі назірае
натоўп папсавікоў-мутантаў з шахцёрскімі
ліхтарамі на шапках.

І кожны робіць выгляд, што нічога не заўважае і
нічога ня ведае. А бедны беларускі дыстрофік
супраціўляецца і дрыгаецца ўсё менш заўважна. І
ўрэшце рэшт робіцца ўкраінскім, расейскім...
Беларускі народ, можа, і сам таго не разумеючы,
дапамагае гэтым длінным, усюдыісным караючым
рукам. Мы хочам быць як усе, мы баімся вылучыцца,
мы даўно згубілі ўласныя думкі і ўласны розум -
карацей, мы, як заўсёды і ва ўсім, за
стабільнасьць. І у нас усё насамрэч стабільна.
Стабільна хрэнова. Колькі трэба нам часу, каб
пазбавіцца недаверу да роднага беларускага
гурта? Год ці два? Гэта ў лепшым выпадку. А колькі
трэба ўкласьці ў рэкляму, каб зрабіць канцэрт і
сабраць залю? Чаму ва Ўкраіне выступ абсалютна
невядомае каманды за адзін дзень рэклямы можа
прайсьці з аншлагам? Чаму ў Расеі гурты граюць
запар па 2-3 канцэрты ў адным горадзе і зьбіраюць
поўныя клюбы, а у нас выступы правальваюцца з-за
таго, што праз пару тыдняў гэты ж (ці, ня дай бог,
яшчэ больш улюбёны) гурт будзе граць у больш
вялікім і вядомым мейсцы? У той жа час нейкія там
ЗВЕРИ (вось ня ведаю, параўноваць іх з THE ANIMALS, ці
ногі ўсёж-такі не адтуль растуць) даюць два
канцэрты ў Палацы спорту за нейкія нерэальныя
грошы.

Чаму мы не заўважаем, не шануем сваю культуру?
Вось яскравы прыклад - канцэрт КРАМБАМБУЛІ ў
клюбе "Сфэра" 5га сакавіка. З 21й падрыхтавай
песьні музыкам давялося зграць недзе каля 12ці.
Гэта быў першы жывы канцэрт у клюбе, уладальніца
якога спужалася, што музыка можа не спадабацца
якому-небудзь бізнэсоўцу, які заліваецца
алкаголем на другім паверсе. Пасьля канцэрту
гучна зарывелі ўсё тыя ж ЗВЕРИ, Руслана... А да нас
падыйшлі паслы з французскае амбасады і
падзякавалі за кароткае, але вельмі класнае шоў,
за добрую музыку і пазытыўны настрой і
прапанавалі прыехаць да іх. Чаму ўсё беларускае ў
нас асацыруецца толькі зь вёскай, калгасам,
каровамі ды сьвіньнямі? Але трэба гурту стаць
"забугорным", мы ўжо гатовыя выкладаць за
квіткі на іх канцэрты некалькі дзясяткаў
даляраў. Так здарылася зь ЛЯПІСАМІ і
ЛЕПРЫКОНСАМІ, СЯРОГАЙ і нават БІ-2.

Зараз вельмі любяць прыгадваць 75 адсоткаў
беларускага на айчынных радыёстанцыях. Маўляў,
дык вось яно, разьвіцьцё айчыннае культуры! І пад
гэтым лёзунгам працягваюць яшчэ глыбей хаваць ад
вачэй і вушэй шырокіх колаў тых, хто ўжо
дзесяцігоддзямі піша сучасную гісторыю
Беларусі. Няўжо нехта на самой справе думае, што ў
энцыкляпэдыі беларускае музыцы (дапусьцім, такая
будзе выдадзена гадоў праз 20-30) можна будзе
знайсьці імёны таго ж Саладухі ці Афанасьевай?
Не, тут я, канешне, памылілася, знайсьці можна
будзе... адзін ці два радка:) Але ўсе мы дакладна
ведаем, чыё імя будзе стаяць першым. А
зьдзіўленыя рэчы пра "што вы кажаце?! якія
забароны і чорныя сьпісы?! ня далей як учора чуў
N.R.M. па радыё! усё гэта піярныя хады й
сьпікуляваньне на патрыятызме!" проста
выводзяць зь сябе.

Да, па аднаму радыё чорнасьпісачнікаў круцяць,
але гэта выключэньне з правілаў (за што дзякуй
усім супрацоўнікам). Але хто-небудзь бачыў НЕЙРА
ДЗЮБЕЛЬ ці ПАЛАЦ па тэлебачаньню (Першы музычны
не ўлічваецца)? Няўжо КРАМБАМБУЛЯ не фарматная і
не дастаткова папулярная, каб патрапіць у песьню
года? Хутчэй, наадварот, вельмі папулярны Лявон
Вольскі, і ня ў тых колах. І пра якую сьпекуляцыю
можа ісьці гаворка, калі ад самага пачатку гэта
было ідэялогіяй??? А хто-небудзь ведае лепшы піяр,
чым тэлевізія? Канешне ж, я не кажу пра тых, хто
акуратна падпісаўся пад БУМ(www.bum04.com), працягваючы прымаць
удзел у праэктах АНТ.

Жыцьцё чалавека перш за ўсё належыць
самому чалавеку, што дае яму поўнае права
распараджацца ім на сваё меркаваньне. Да й на
фінансавую частку гэтага пытаньня таксама
нельга не зьвяртаць увагі.

Шмат пытаньняў і ні воднага адказу. Мы маем тое,
што самі ж і абралі, на што згадзіліся. Музыка не
ўспрымаецца без палітыкі, палітыка ўсё больш
выразна адлюстроўваецца ў музыцы. Недзе мы гэта
ўжо бачылі, але даўно. І здаецца, стрэлкі
гадзіньнікаў пачалі рушыць у супрацьлеглы бок...
Алена Скарабагатая "Слыхавы апарат" |
 |
 |
 |
|
|