 |
| Навіны сайту |
18.03.2005 - Больш за 20 новых МР3 N.R.M.
27.02.2005 - Нарэшце пасьля працяглага перапынку мы пачынаем працаваць. Новыя супрацоўнікі, новыя ідэі... Шмат прыемных сюрпрызаў! Новыя акцыі! У се гэта чакае вас. Хутка запрацуюць усе рубрыкі, чакайце!
13.08.2004 - МР3 гурта "Zet"
13.06.2004 - Новыя МР3 гурта "Пульс Вокруг"
08.06.2004 - Наш сайт "Слыхавы апарат" адпраўляецца на адпачынак, таму некаторыя рубрыкі не будуць своечасова аднаўляцца. Сустрэнімся ў верасьні, абяцаем шмат цікавага.
03.05.2004 - Новыя фотаздымкі з дня нараджэньня групы "Все CRAZY"
01.05.2004 - Больш за 40 фотаздымкаў з фэста "Генералы айчыннага року"
01.05.2004 - Зьявілася новае мр3 - "Indigo" - "3 Сонцы"
02.04.2004 - Зьявіўся новы разьдзел "CD in USA". Зараз дыскі з беларускай музыкай можна замовіць праз гэтую рубрыку за межамі Беларусі.
02.03.2004 - Па тэхнічных прычынах амаль тыдзень не аднаўляўся сайт. Зараз памылкі выпраўлены, чакайце на буйное аднаўленьне.
19.02.2004 - Шаноўнае спадарства, пры замове дыскаў у нашай краме пакідайце нумар тэлефону, па якому з вамі магчыма зьвязацца.
08.02.2004 - Зьявілася больш за 15 новых МР3
26.01.2004 - Пачала працу рубрыка "Фотаздымкі".
11.01.2004 - Пачала працу рубрыка прыватных аб'яў "Кірмаш".
24.11.2003 - Запрацавала рубрыка: "МР3"
05.11.2003 - Запрацавалі рубрыкі: "Конкурс" і "Рэкляма"
26.10.2003 - Нам патрабуюцца журналісты (не абавязкова прафэсійныя). Зьвяртайцеся 8-029-6880795 альбо info@slyhap.com
05.10.2003 - Маладым музыкам (і ня толькі маладым)! Жадаеце заявіць пра сябе на старонках “Слыхавога апарату”? Тэлэфануйце: Алёна 8-029-6894048 альбо Людзміла 8-029-7029199. Наша пошта info@slyhap.com
28.09.2003 - Запрацавалі рубрыкі "Спасылкі", "Афіша", "Паслугі", "Мапа"
|
 |
|
• Чарговы эксклюзіў ад N.R.M.
[08.08.2004, alena]
31-га жніўня распачнуць канцэртны сезон міністры Незалежнай Рэспублікі Мроя.
У гэты дзень у клюбе “Рэактар” а 19й гадзіне адбудзецца эксклюзіўны электрычны
выступ гурта.
- Эксклюзіўнасьць канцэрту ў тым, - расказвае Піт Паўлаў, - што гэта будзе бадай
што адзіны шанец пачуць у жывым выкананьні некаторыя песьні N.R.M.. Напрыклад,
такую як “Пакуль не пачнецца вайна”. Тое, што мы не гралі іх раней зусім не
азначае, што яны нам не падабаюцца. Наадварот, гэта будуць менавіта тыя песьні,
якія мы вельмі любім, аднак па нейкіх прычынах яны не ўваходзілі ў нашыя
сэт-лісты.
Акрамя “эксклюзіўных” твораў слухачы пачуюць і свае ўлюбёныя хіты – часу хопіць
на ўсё. Нягледзячы на клюбны канцэрт, гасьцей чакае больш за дзьве гадзіны жывых
нрм-аўскіх сьпеваў. Таксама ў імпрэзе прымуць удзел маладыя сябры N.R.M. – гурты
КРОК, ЗЬМЯЯ і INDIGA.
Алёна Скарабагатая |
 |
 |
 |
|
|